12 траўня 2012 г. у Мінску пачне працаваць сумесная фотавыстава «За дахамі места», у якой пакажуць і некалькі фотаздымкаў ваўкавыскага фотамастака Уладзіслава Мігдалёнка, зробленных ім у розны час, але аб’яднаных адным месцам. Усе здымкі зроблены ў Ваўкавыску. Гэта першы ўдзел ваўкавычаніна ў такім буйным мерапрыемствы.
Фотавыстава запрашае зірнуць пад вокладку, на еўрапейскі горад абжыты, ачалавечаны. Такім кожны з нас бачыць яго (калі глядзіць, канешне) са сваей уласнай старонкі.
Пра што гэтая выстава? Пра месwа, якое немаведама дзе і месціцца на кантыненце, але ў якім мы побач і поруч з мастацкім сумленнем, іроніяй ды інтуіцыяй. Пра каго гэтая выстава? Пра тых, хто нас чакае за дахамі места. Шукайма свайго места, як і яно шукае свайго чалавека.
Аўтары: Павел Аляксееў, Алена Шаліма, Генадзь Аляксеенка, Дар’я Гулідава, Іна Колабава, Яна Плятнева, Алена Хацкевіч, Андрэй Мацур, Уладзіслаў Мігдалёнак.
Месца: фае кінатэатра «Победа» (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия