3 cакавіка адбылася таварыская сустрэча паміж  камандамі па інтэлектуальным гульням Краснасельскага і Росі.

Кіраўнік клуба “Фартуна” (СШ № 2 г.п. Рось) Барысевіч Таццяна Уладзіміраўна прапанавала для трох сваіх каманд і двух прадстаўнікоў клуба “Дэбют” (Ваўкавыскі раённы ЦПР гп. Краснасельскі) 10 тэм “Сваёй гульні” і 15 пытанняў у “Што? Дзе? Калі?”. Гаспадары з каманды “Побег из Антлантиды” не мелі роўных у першай гульні (600 ачкоў), госці “Стык у стык” і “Ананім” (трэнер Бубноў А.В.) занялі адпаведна другое і трэцяе месца. Усе дадзеныя калектывы рыхтуюцца да фінала абласнога чэмпіяната па інтэлектуальным гульням сярод ювеналаў (вучняў, не старэйшых за 9 клас), які адбудзецца ў Ваўкавыску 17 сакавіка. У “Што? Дзе? Калі?” “Стык у стык” да апошняга “не адпускаў” “Побег из Антлантиды” і саступіў толькі адзін бал. Трэцяе месца засталося яшчэ за адной камандай гаспадароў “Крутые перцы”, якія апярэдзілі толькі па рэйтынгу  “Овощи”. Наступны турнір плануецца арганізаваць 10 сакавіка на пляцоўцы  Ваўкавыскага раённага ЦПР, аднак гэтыя пераносы святочных дней могуць перашкодзіць мерапрыемству. Аднак мы заклікаем да ўдзелу не толькі нашых сяброў з праваслаўнага брацтва “Благавест” і прадстаўнікоў клуба “Высокі Волак” (трэнер Галіна Іванаўна Чарапок), але чакаем усіх аматараў цікава і пазнавальна правесці час з асобамі, якія здольны пасмяяцца са сваіх недакладных адказаў.