4–5 жніўня ў гродзенскім дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі адбудзецца малітоўнае чуванне. Дэвіз сёлетніх урачыстасцяў — «Жыць Евангеллем», паведамляе catholic.by.
Да ўдзелу ў чуванні і малітве перад славутай ласкамі фігурай Пана Езуса Журботнага ў Росі заклікаў сваім паведамленнем усіх вернікаў дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма ўрачыстасцяў у Росі
4 жніўня (субота)
з 17.00 — прывітанне пілігрымаў
18.00 — св. Імша з удзелам пілігрымаў (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
21.00 — прэзентацыя груп пілігрымаў
22.00 — духоўная канферэнцыя
22.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Эўхарыстычная адарацыя, чуванне
5 жніўня (нядзеля)
1.00 — перапынак на каву
2.00 — Ружанец (радасныя таямніцы)
3.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі
4.00 — індывідуальная адарацыя
6.30 — Ружанец (хвалебныя таямніцы)
7.30 — працэсія вакол святыні, акт прысвячэння каля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою
8.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
9.00 – урачыстая святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч), благаслаўленне на заканчэнне ўрачыстасці
Фота holiday.by
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия