Міжнародны праект «Вандроўныя лялечнікі», які стартаваў увесну ў Менску і адкрыў тэатральны форум у беларускім пасёлку Рось, прыняў удзел у тэатральным фестывалі «Сунічная паляна», г. Севастопаль, Крым.
Тры тэатра: «ТрыЛіка» з Масквы, «Пілігрым» з Каломны і «Правінцыя» з Росі прывезлі на паўднёвае ўзбярэжжа Крыму свае лепшыя спектаклі — дыпламанты Міжнароднага фестывалю камерных тэатраў лялек «Маскоўскія вакацыі», г. Масква -«Мухіна вяселле», «Казкі бабулі Матроны» і «Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі волатах».
Фестываль праходзіў пад адкрытым небам у дзіўным горным раёне Бахчысарая і на беразе Чорнага мора ў тэатры «Сунічная паляна» і «Лукамор’е» горада Севастопаль.
Гран-Пры фестывалю прысуджаны тэатру «Правінцыя» за спектакль «Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі волатах» у пастаноўцы Алега Жугжды.
Цяпер у скарбонцы тэатра ўжо пяць дыпломаў:
Два Дыплома Міжнароднага фестывалю камерных тэатраў лялек «Маскоўскія вакацыі», г. Масква, Расея.
Дыплом міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «Дывень», г. Хмяльніцкі, Украіна.
Дыплом міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «Интерлялька», г. Ужгарад, Закарпацце.
Д.Гайдэль
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия