З бліскучай перамогай — І месца і званне лаўрэата — вярнуўся з VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Андрэй ЖУКОЎСКІ.
Конкурс праходзіў у Брэсце з 13 па 18 мая, 133 маладых музыканта з усіх сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Беларусі спрачаліся ў шасці намінацыях – баян, акардэон, домра, гітара, цымбалы, балалайка.
З 35 лепшых баяністаў рэспублікі прадстаўнічым журы, якое ўзначальваў прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, загадчык кафедры баяна-акардэона М.І.Була, Андрэй быў прызнаны самым лепшым! У конкурснай барацьбе ён не навічок, за плячамі ўдзел у міжнародных конкурсах у Польшчы, Літве, ягоныя дасягненні адзначаліся Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, у 2011 годзе яму была прысуджана стыпендыя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя А.І.Дубко.
Андрэй родам з Ваўкавыску, скончыў мясцовую музычную школу, у каледжы вучыцца на 3 курсе ў класе выкладчыка Кукаловіча Уладзіміра Пятровіча, пад кіраўніцтвам якога і прыйшоў да гэтай чарговай і надзвычай значнай перамогі.
Паводле kultura.grodno-region.by
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия