13 мая адбыўся абласны адбор на рэспубліканскі фінал па інтэлектуальных гульнях сярод вучняў 7 класа і маладзей.
Традыцыйна Ваўкавыск стаў адной з 5 пляцовак вобласці, якім даверылі сінхронны турнір (дзякуй за арганізацыю і правядзенне спаборніцтва Я.Г. Валынец і Г.І. Чарапок). Сярод прадстаўнікоў нашага раёну, Бераставіцкага Зельвенскага лепшы вынік паказалі госці са Слоніма, якія перамаглі і ў “Што? Дзе? Калі?”, і ў “Сваёй гульні”. Каманда “Ананім” (Краснасельскі) стала лепшай з нашага раёна (9 агульнае месца з 50 удзельнікаў турніра).
26 мая ў РДК адбудзецца чарговы турнір “Крепка семья – крепка держава”, удзел у якім ужо пацвердзілі каманды Гродна, Ліды, Ашмян, Смаргоні і Астраўца. Адной з яго традыцыйных асаблівасцей з’яўляецца ўдзел і дарослых, і школьных каманд.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия