14 красавіка адбыўся фінал 16-га чэмпіяната вобласці па інтэлектуальных гульнях. Традыцыйна гонар раёна прадстаўлялі гульцы СШ № 2 г.п. Рось (клуб “Фартуна”), каманда “Побег из Атлантиды” (трэнер Барысевіч Таццяна Уладзіміраўна), калектывы краснасельскага клуба “Дэбют” (трэнер Бубноў А.В., Краснасельскі ЦТДМ), “Ананім” і “Стык у стык” (у апошніх 10-е месца ў “Сваёй гульні”).
У чарговы раз свой аўтарытэт даказалі гадаванцы Галіны Іванаўны Чарапок “Кто слопал бабушку”, прадстаўнікі Ваўкавыскага ЦТДМ, якія заваявалі адно прызавое месца, і толькі крыху не “дацягнулі” да яшчэ двух камплектаў медалёў. Наступны турнір плянуецца арганізаваць нашым клубам сумесна з супрацоўнікам СШ №1 г.п. Рось Бубновай Н.М. 21красавіка, на які запрошаны лепшыя каманды Ваўкавыска, Краснасельскага і Росі. А 13 мая адбудзецца сінхронны чэмпіянат вобласці сярод вучняў, не старэйшых за 7 клас, пасля якога пяць лепшых каманд паедуць на фінал у Мінск у пачатку чэрвеня. Зразумела, адна з пляцовак будзе ў Ваўкавыску. Яшчэ ёсць час і трэнерам, і бацькам дапамагчы сваім дзецям рэалізаваць свой патэнцыял.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия