Не паспеў трынаццаты кубак “Волака і Высека” , які адкрыўся 13 кастрычніка і на якім перамогу атрымала каманда, зарэгістраваная пад нумарам № 13, сабраць лепшыя інтэлектуальныя сілы Гарадзеншчыны і найбольш ініцыятыўных, “легкіх на ўздым”, прадстаўнікоў малых гарадоў Беларусі (дзякуй арганізатарам лепшага інтэлектуальнага фестываля), як наша Галіна Іванаўна Чарапок (якая атрымала індывідуальны прыз за шматгадовую і плённую працу ад БЛІК: Прэмія Буслянка ў намінацыі ”Спасібо сезона”) прапанавала нам новае выпрабаванне ўласных здольнасцей.
А слабо паехаць у “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” (БелТІЗ), г. Гродна, і не проста згуляць з імі турнір эрудытаў “6 на 6”, “Медыя-азбуку” і Яго Вялікасць “Што? Дзе? Калі?”, а з павязкамі на вачах (каб толькі 2 былі бачашчымі)?
— А лёгка — адказалі лідары інтэлектуальнага клуба “Высокі Волак” каманда “Ньюс-В”.
— А мы заўсёды мкнемся ў бой – дадалі “Крэмень”.
Аддзел культуры ваўкавыскага райвыканкама вырашыў падтрымаць ініцыятыву народнага клуба “Высокі Волак” і ў месячнік “Чалавек з белай тросцю” арганізаваць адкрыты першы абласны інтэлектуальны турнір. І вось 27 кастрычніка аўтобус вязе нашых байцоў інтэлектуальнага фронту (у тым ліку лепшую дзіцячую каманду нашага рэгіёна “Кто слопал бабушку” (трэнер Г.І. Чарапок ) і зборную ювеналаў ЦТДіМ г. Ваўкавыск і г.п. Краснасельскі (трэнеры Бабіч М. і Бубноў А.) на новае і цікавае выпрабаванне.
Там нас сустракаюць моцныя гарадзенскія дарослыя каманды і В.М. Шкулепа са сваімі гадаванцамі, якія ў гэтым годзе і “умыкнулі” дзіцячы кубак з Ваўкавыска (бо вельмі ён быў прыгожы – Дзякуй ваўкавыскаму аддзелу па справах моладзі). А “Скідзельскія буракі” (дзе больш за палову былыя ваўкавычане), зноў запісаліся пад 13-м нумарам і, зразумела, перамаглі па выніках трох намінацый з чатырох. Не абышліся без прызавых месцаў “Ньюсы”, даказалі сваю моц “Кто Слопал Бабушку”.
Аднак ці гэта галоўнае? Зразумела, не.
У гаспадароў, у якіх не такі добры зрок, як у нас, было адно трапленне ў прызы. Яны пакуль толькі крыху-крыху не дацягваюць да лідэраў. Але ў “Брэйн-Рынг” гуляюць на вышэйшым рэспубліканскім узроўні, і каб вы пачулі, як яны цудоўна спяваюць! Зажыгаюць! Жывуць!
Наогул, яны не патрабуюць літасці, не. Ім толькі трэба крыху дапамагчы рэалізаваць свой патэнцыял. Калі я чытаў інструкцыю-плакат, то зразумеў дзве галоўныя ўмовы плённых узаемаадносін з небачашчымі: не садзі іх на крэсла, не штурхай у аўтобус, машыну. Толькі пакладзі іх руку на крэсла, на ручку машыны, альбо працягні ім руку альбо плячо. Дай гэтым людзям самім рэалізавацца, і яны табе будуць вельмі ўдзячны. Гарадзенцы шчыра дзякавалі Г.І. Чарапок не толькі за ідею правядзення і арганізацыю першага незвычайнага інтэлектуальнага турніра, а таксама за магчымасць далучыцца да нашага інтэлектуальнага руху, да новага выкліку, які ўзбагаціў іх падзеямі, эмоцыямі, ведамі, сябрамі.
Дзякуй арганізатарам (падтрымаць якіх прыехаў намеснік цэнтральнага кіравання БелТІЗ Антоненка М.М.), фундатарам (ПУП “Фільтр”), удзельнікам, тэлеканалу ОНТ, усім, хто разумее: як мага больш павінна быць турніраў, мерапрыемстваў, акцый, дзе грамадзяне нашай рэспублікі (і не толькі) праз сумесную дзейнасць будуць узбагачаць адзін аднаго. Гледзячы, як хутка ўзнімаецца па лесвіцы дзіця, якому лёс не даў зроку, пачынаеш разумець, што кожнае выпрабаванне можна вытрымаць.
Хочацца спадзявацца і каб турнір стаў рэгулярным, і каб у іншых абласцях знайшліся такія ж ініцыятыўныя асобы, як у нас на Гарадзеншчыне.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия