26 мая адбыўся адкрыты кубак па інтэлектуальным гульням “Крепка семья – крепка держава”. Акрамя дзіцячых і дарослых каманд Ваўкавышчыны турнір наведала каманда з Гародні, якая яскрава даказала, што праблемы са зрокам не з’яўляюцца смяротным прысудам для чалавека. Цудоўна, што мы маглі пазнаёміцца з гэтымі эрудыраванымі, таленавітымі асобамі, адметнымі моцнай воляй і пазітывам. Прыемна адзначыць, што барацьба за кубак была вельмі ўпартай паміж гарадзенцамі, “Крэмнем” і “Ріскам”, у якой мінімальнай перавагай першынствавалі прадстаўнікі “Ньюс-В”. Сярод дзіцячых каманд па-за канкурэнцыяй былі гадаванцы Г.І. Чарапок, якія не толькі пераканаўча першынствавалі ва ўсіх гульнях, але яшчэ паспявалі выконваць ролю секундантаў.
30 мая дарослыя прадстаўнікі Ваўкавышчыны правялі чарговую інтэлектуальную сустрэчу, пад час якой яны адыгралі заключны 3-ці тур абласнога чэмпіяната. На жаль, нашы каманды не здолелі паўтарыць выключны вынік Ліды (22 дакладных адказа з 24 пытанняў), аднак “Ньюс-В” з 20 баламі мае выдатныя шансы перамагчы ў першынстве, калі адыграе першы прапушчаны тур. Упэўнены, што наша таленавітая каманда і кіраўнік клуба “Высокі волак” Чарапок Г.І. здолеюць дасягнуць патрэбнага выніку. “Крэмень” даў толькі 18 дакладных адказаў і здаў свае лідэрскія пазіцыі.
Парадавалі цудоўнай гульнёй каманды “Благавест” і “Салагі”, якія набралі па 15 балаў. У чарговы раз арыгінальнымі, аднак не заўсёды дакладнымі адказамі адзначаўся “Ріск” (мабыць, гэта былі не іх пытанні).
У сярэдзіне чэрвеня чакаецца заключнае паседжанне сезона клуба “Высокі Волак”.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия