Прыемна, што ёсць у нашым жыцці прыемныя рэчы, што паўтараюцца. Як звычайна СШ № 7 (вялікі персанальны дзякуй Аляксандру Бакуновічу і Наталлі Габрыянчык), 15 каманд таленавітых, ініцыятыўных дзяцей, прынцыповае, але якаснае журы (слава Алене Бяляевай), і, як звычайна, амаль усё астатняе на плячах Марыны Бабіч. Класна, што Ваўкавыскі ЦТДзіМ актыўна развівае наш інтэлект.
У гэтым годзе адыйшлі ў сусвет студэнцтва Ларыса Курасава і Дзіма Шваба, людзі, з якіх пачыналася і на якіх шмат што трымалася…
Ці не заўважыць інтэлектуальны атрад страты байцоў? На што здатна новае пакаленне?
І першая прымерка ваўкавычан паказала традыцыйную моц гадаванцаў Марыны Бабіч «Этюд в багровых тонах», якія пераканаўча перамаглі ў двух гульнях з трох…
Аднак СШ № 5, зборная Краснасельскага (апошняе пакаленне, на жаль) і СШ № 2 Росі, гімназія № 1 здольны залезці на трон. І паказаўшы выдатныя вынікі, усе яны годныя адстойваць гонар Ваўкавыска на ўжо Міжнародным Кубке малых гарадоў «Волака і Высека», які ў 18 раз збірае інтэлектуалаў з усёй Беларусі ў першую суботу кастрычніка.
І калі паспрабаваць спрагназаваць вынікі будучых абласнога і рэспубліканскага турніраў, то можна заўважыць, што дзеці бралі вельмі цяжкія пытанні… Іншая справа, гэта рабілі розныя дзеці. Пачакаем і памаўчым…
Аляксандр Бубноў
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия