На аснове апошняй даследчай працы нарэшце ўбачыла свет новая кніжка нашага зямляка Вячкі Целеша.

Кніга павінна быць цікавай для гісторыкаў і краязнаўцаў Ваўкавыска і, ў першую чаргу, парадуе філакартыстаў -даследчыкаў. У Рызе выдадзены каталог «Ваўкавыскія паштоўкі. 1910-1939». 

Усе паштоўкі падаюцца храналагічна сістэматызавана па выдавецтвах і выданнях. У каталог увайшлі паштоўкі і фотапаштоўкі з выявамі горада са збораў музеяў, бібліятэк, прыватных калекцый і з калекцыі аўтара, выдадзеныя рознымі выдавецтвамі і выдаўцамі на працягу гэтага перыяда.

Фота старонка Фэйсбук В. Целеша