Шчыра вітаю ўсіх чытачоў маёй інтэлектуальнай старонцы з новым поспехаў нашых дзяцей. Ваўкавыская каманда «Этюд в багровых тонах» прабілася ў фінальную частку чэмпіяната Беларусі сярод старэйшых школьнікаў.
Гэта трэці буйны поспех нашага трэнера Марыны Бабіч яе дзяцей (асабліва хачу пазначыць Ларысу і Дзіму, якія не здраджвалі камандзе з самога яе ўзнікнення) пасля перамогі на «Кронане» і прызах на «Стальной крысе».
Такі вынік з’яўляецца заканамерным для ваўкавыскага інтэлектуальнага руху, дзе штомесяц праводзяцца ўнутраныя спаборніцтвы і сярод дзяцей, і сярод дарослых (у народным клубе «Высокі волак» таксама заўсёды знаходзіцца месца і дзецям).
І поспех быў бы не магчымы без трэнераў і дзяцей, якія збіраюцца і змагаюцца, без гасціннай СШ № 7, якая дае нам шыкоўную пляцоўку для чарговых рысталішч.
Вось і 28 студзеня адбыўся чарговы турнір, і, зразумела, у СШ № 7.
Вельмі хочацца спадзявацца, што набытыя здольнасці і веды ўдала выкарыстаюць дзеці не толькі на сваю карысць, але і дзеля славы сваіх установаў адукацыі, што нас падтрымліваюць.
Аляксандр Бубноў
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия