22 чэрвеня адбылося заключнае ў сезоне 2011-2012 паседжанне клуба інтэлектуальнага гульняў “Высокі Волак”. Прыемна, што прадстаўнікі ўсіх 6 каманд здолелі сабрацца і атрымаць асалоду ад цікавай гульні. Свой высокі ўзровень у чарговы раз засведчылі “Салагі”, якія перамаглі ўсіх у “Што? Дзе? Калі?” (две маладыя прыгожыя жанчыны)! Такое натхненне не пакінула шансаў “Рыску”, які да апошняга прэтэндаваў на трэцяе месца па выніках сезона. Лепшай камандай клуба ўпершыню ў гісторыі стаў “Крэмень”, нягледзячы на шматлікія памылкі капітана (Бурдакоў Грыгорый, Бабіч Марына, Палуянчык Вольга, Бубнова Наталля). “Ньюс-В” саступіла толькі па дадатковых паказчыках, а таксама з-за адсутнасці двух інтэлектуалаў мужчын, якія, мабыць напалохаліся даты 22.06. і пакінулі сваіх жанчын пад удар сапернікаў.
Пасля гульнявой часткі кожная каманда атрымала свой міні-кубак (“Падшафэ” і “Благавест”), а таксама салодкі падарунак. Будзем спадзявацца, што Галіна Іванаўна Чарапок у верасні зноў збярэ нас пад крылом “Высокага Волака”.
.
.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия