Указам прэзыдэнта ад 25 кастрычніка 2021 г. за шматгадовую плённую працу і значныя дасягненні ў сферы культуры салісту Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» Дзмітрыю Качароўскаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

Гэтым жа ўказам ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена былому першаму намесніку старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Станіславу Сакалоўскаму – дырэктару ААТ «Гастэлаўскае», што ў Мінскім раёне.