17 студзеня СШ № 7 (якая ў апошні час становіцца пляцоўкай для інтэлектуальных рысталішч) гасцінна прыняла таварысцкі турнір, які стаў вынікам ініцыятывы мясцовых вучняў і іх сяброў з Краснасельскага і гімназіі № 2.
Трэнеры з “Крамня” і “Рыска” (у першую чаргу Бабіч Марына Віктараўна) дапамаглі з арганізацыяй, падрыхтоўкай пытанняў (па адной “Медыя-азбуцы” склалі Пішчык Валерыя і Курасава Ларыса). Упершыню акрамя “Што? Дзе? Калі?” сярод вучняў быў праведзены не толькі адбор па “Сваёй гульні”, але і фінальны турнір, дзе чацьвёрка лепшых знатакоў выяўлялі лепшага не толькі па ведам, але і хуткасці рэакцыі. Таксама на маёй памяці не было аналагу “Медыя-азбукі” на хуткасць, дзе набраўшыя лепшыя балы “АШКІ” і “Семае пачуццё” рубіліся з “Хамсой” і “Ананімам”. Менавіта гадаванцы Галіны Іванаўны Чарапок, таксама як і каманды гаспадароў, пераканаўча парвалі ўсіх у “Што? Дзе? Калі?”.
Усё мерапрыемства доўжылася 5 гадзін, самыя адданыя і цярплівыя мелі задавальненне назіраць за моцным рубілавам ў паўфіналах і, асабліва, фіналах. Прыемна, што сярод самых-самых усё ведаючых, якімі сталі Яблакаў Мікіта і Мушчук Артур, годна праявілі сябе у фінале “Сваяка” краснасельцы з “Ананіма” Бубнова Вера і Данцэвіч Ілона.
Вялікую падзяку выказваем супрацоўнікам і кіраўніцтву СШ № 7, без падтрымкі, увагі, памяшкання, апаратуры, узнагарод турнір быў бы немагчымым. Аднак, адзначу, што 5 з адзінаццаці камандаў — мясцовыя вучні, якім, несумненна, спатрэбяцца набытыя веды, здольнасці, вопыт для будучых перамог, і асабістых, і ў гонар сваёй установы адукацыі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия