Апошні раз праезд у грамадскім транспарце Гарадзенскай вобласці даражэў у траўні гэтага года. З гэтага часу жыхарам вобласці даводзілася раскашэльвацца на 1700 рублёў за адну паездку. Ад заўтрашняга дня гэта «задавальненне» абыдзецца ў 2200 рублёў.
Такое рашэнне змяшчаецца ў рашэнні Гарадзенскага аблвыканкама ад 24 верасня 2013 № 568.
А тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў на Гарадзеншчыне павысяцца на 30%. Тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і ручной паклажы ў рэгулярных зносінах зацверджаны рашэннем аблвыканкама ад 24 верасня 2013 № 567. У адпаведнасці з гэтым дакументам тарыф за 1 км праезду на аўтобусе агульнага тыпу на звычайных маршрутах складзе 344 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 356 рублёў. На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыф будзе Br446 за 1 км , з мяккімі сядзеннямі — 464 рублёў, на экспрэсных маршрутах — адпаведна 516 і 534 рублёў.
Правоз багажу і / або ручной паклажы на прыгарадных маршрутах складзе за 1 км 28 рублёў за кожнае маламернае месца , 56 рублёў за сярэднямернае і 112 рублёў за буйнамернае месца.
Нагадаем , што ў верасні двойчы былі павышаны цэны на паліва. Як следства — рост коштаў на перавозкі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия