3 красавіка 2013 года адбылося чарговае паседжанне інтэлектуальнага клуба “Высокі Волак”.
Нягледзячы на пік інфекцыйных захворванняў (мінус адна каманда), занятасць (яшчэ мінус некалькі важкіх багнетаў) “Салагі” і “Риск” (па два чалавекі) на роўных пазмагаліся з больш колькаснымі “ПадШаФе”, і “Крэмень”. Вельмі цікава і перспектыўна ў чарговы раз праявіла сябе “ВГАК”. Аднак не яны былі самай маладой камандай. Упершыню дэбютавалі прадстаўнікі лясной гаспадаркі раёна “Ваўкі”, якія, ўзначаленыя адным з лідэраў інтэлектуальнага руху нашага раёна Віталем Прэдка, ледзь-ледзь не акупіравалі два першых месцы і ў “Сваёй гульні”, і “Што? Дзе? Калі?”. Як шкада, што толькі лясная гаспадарка перажывае пра інтэлектуальны адпачынак сваіх супрацоўнікаў і праводзіць інтэлектуальнае першынство (у фінал якога і прабіліся нашы землякі). А чаму б не правесці чэмпіянат нашага раёна сярод прадпрыемстваў па інтэлектуальных гульнях? Тым больш, што кансультантаў хапіла б для ўсіх.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия