23 сакавіка а 15-й гадзіне адбылася імпрэза з нагоды адкрыцця выставы жывапісу мастака Алеся Квяткоўскага, які прадставіў ваўкавычанам шэраг прац пад агульнай назвай «Песні дрыгвы».

Майстра расказаў пра свае творы, адказаў на пытанні прысутнічаўшых, свае вершы прачытаў паэт і сябра мастака Віктар Шніп, жонка мастака Вікторыя Ільлінская спела песні на вершы розных аўтараў, і ў тым ліку самаго Квяткоўскага.

Выстава арганізавана Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеем імя П.І.Баграціёна, Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” і працягнецца да 14 красавіка.

IMG_5434

IMG_5436

IMG_5437

IMG_5438

IMG_5439

IMG_5445

IMG_5452

IMG_5455

IMG_5462

IMG_5465

IMG_5479

IMG_5487

IMG_5489

IMG_5492

IMG_5494

IMG_5495

IMG_5503

IMG_5508

Здымкі: Уладзіслаў Мігдалёнак