30 верасня 2016 года ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны конкурс размоўнага жанру.
У конкурсе прынялі ўдзел каля пяцідзесяці ўдзельнікаў у наступных намінацыях: проза, паэзія, камедыйна-сатырычня творы і лепшае ўвасабленне твора беларускіх класікаў.
Трэба адзначыць, што найбольшая колькасць удзельнікаў была ў намінацыі “паэзія”.
Матэрыял, які выкарыстоўвалі выканаўцы, быў разнастайным: аўтарскія, класічныя творы, творы малавядомых аўтараў. Удзельнікамі былі работнікі культры, вучні школ, навучэнцы вучэбных устаноў, людзі розных прафесій.
Усе раёны нашай Гродзеншчыны прадставілі на конкурс выканаўцаў.
Пераможцамі сталі ўдзельнікі з Гродна, Бераставіцкага, Шчучынскага, Астравецкага, Ашмянскага, Навагрудскага раёнаў.
У намінацыі “Паэзія, інсцэніроўка паэтычнага твора” трэцяе месца ў ваўкавычанкі Аляксандры Грушэвіч.
У намінацыі “Проза, інсцэніроўка празаічнага твора” другое месца заняла Кацярына Клімчук з Ваўкавыска.
Спецыяльны дыплом “За яскравае ўвасабленне патрыятычнай тэматыкі ў аўтарскім творы” атрымаў Вячаслаў Макуць.
Віньшуем!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия