Штогадовая дапамога Еўразвяза Ашмянскаму раёну Гарадзенскай вобласці перавышае 1 мільён даляраў. Цягам некалькіх гадоў Ашмяншчына ажыццяўляе рэалізацыю супольных праектаў тэхнічнай дапамогі ў сферы падтрымкі навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, што дало магчымасць ажыццявіць будаўніцтва ў райцэнтры стадыёна, спартовых заляў і роварных дарожак.
Як зазначае намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага спартыўнага саюза Сяргей Каляда, у супрацы з Еўразвязам прыпамежныя рэгіёны Гарадзеншчыны маюць добрыя перспектывы:
– Нездарма гэтыя праекты называюцца праектамі тэхнічнай дапамогі. Нам дапамагаюць даведацца новыя методыкі і кірункі. Галоўнае, што ў нас адбываецца абмен, і мы выпрацоўваем новыя кірункі. І разумеем, што мяжа – невялікая перашкода.
Супрацоўніцтва Ашмянскага раёна з Еўразвязам паводле праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ажыццяўляецца ў некалькіх кірунках, галоўнымі з якіх з’яўляюцца праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна і Латвія – Літва – Беларусь.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия