Такім пазітыўным фотафактам месяц таму з нашым сайтам падзяліўся жыхар Слоніма, даслаўшы здымак запалак з выявай герба Слоніма. Цяпер такія запалкі, але ўжо і з гербам Ваўкавыска, можна ўбачыць у крамах Ваўкавыска.
Новае афармленне запалкавых карабкоў, як бачна, не засталося незаўважаным. Яно, безумоўна, спрыяе ўмацаванню гістарычнай свядомасці беларусаў, росту лакальнага патрыятызму. Здзіўленне выклікае хіба толькі тое, што не выкарыстоўваецца беларуская мова. Мы звязаліся з маркетолагамі «Барысаўдрэва», дзе нам паабяцалі, што ў бліжэйшай будучыні пакупнікі могуць убачыць на паліцах запалкі з надпісам па-беларуску.
У любым выпадку, цяпер засталася справа толькі за малым – забяспечыць добрую якасць саміх запалак, перакласці на беларускую этыкетку, бо з ідэяй аздаблення ўжо ўсё ў парадку.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия