Крэйдавыя кар’еры каля пасёлка Краснасельскі, што на Гарадзеншчыне, якія называюць “беларускімі Мальдзівамі”, пераўтвараюцца ў горы смецця. Купанне і распальванне вогнішчаў на берагах забаронена, аднак гэта не перашкаджае наведнікам.
Гэтае месца адпачынку было разрэкламавана рознымі беларускімі выданнямі, аднак на месцы няма ніякай інфраструктуры для адпачынку.
Расказвае адзін з арганізатараў адпачынку на Ваўкавышчыне:
На новыя кар’еры зараз доступ забаронены. Турысты перайшлі ў пасёлак на вадаёмы адпрацаваных кар’ераў. Ужо тут ссякаюць дрэвы, раскладаюць вогнішчы, пакідаюць пасля сябе шмат смецця. І гэта вялікая экалагічная праблема для пасёлка. Месцы для адпачынку і шпацыру становяцца непрыдатнымі.
У папярэднія гады для ачысткі кар’ераў ад смецця ладзіліся адмысловыя суботнікі. Напрыклад, у мінулым годзе толькі з аднаго з кар’ераў вывезлі амаль 50 тон смецця. Сёлета з-за адсутнасці фінансаў кар’еры пераўтвараюцца ў сметніцу.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия