Сёння адбыліся матчы пятага тура фінальнага тура Чэмпіянату Гродзеншчыны па міні-футболе ў вышэйшай лізе.

Краснасельскі «Цэментнік» прымаў на сваім полі аднаго з лідараў Чэмпіянату каманду з Воранава.

Перад сённяшнім матчам пасля пройгрышу два тыдні таму ў гасцях ФСК «Гродзенскі» з лікам 7:4 краснасельскі «Цэментнік» з шасцю ачкамі займаў пятае месца.

«Цэментнік» пачаў матч добра, лік быў 7:1. Потым раслабіўся і на канчатак першага тайму лік стаў 7:4.

Пачатак другога таксама быў за нашымі. За 7 хвілін да канца, калі лік на табло быў 11:8, нашы гульцы забілі тры хуткіх мяча. Госці пачалі злаваць і парушаць правілы. За тры хвіліны да заканчэння матча за жорсткую гульню супраць Асташонкава брамнік з Воранава атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з пляцоўкі. «Цэментнік» яшчэ двойчы забіў. Фінальны лік 16:9 на карысць цэмзавадчан.

У другіх матчах лідар слонімскі «Фарсаж» выйграў у іўеўскай «Легенды» 10:7, а зэльвенская «Энергія» саступіла на сваім полі смаргонскай «Віліі» 4:10.

zv1

zv2

zv3

zv4

zv6

zv7

zv8 

zv9 

zv10

zv11 

zv12

zv13

Фота Роман Волчок