15-16 кастрычніка 2016 года ў Ваўкавыску прайшоў фестываль інтэлектуальных каманд XVII «Кубак Волака і Вісека».
Праграма турніру ўключае гульні «Што? Дзе? Калі?»,«Рызыкуй! », «6х6 для эрудытаў» — для ўсіх каманд-удзельніц, а таксама «Тройка» — для дарослых каманд, «Свая гульня»- для дзіцячых каманд-спадарожнікаў.
На гэты раз каманд-удзельніц было столькі, што іх ледзь умясціла заля гарадскога Дома культуры. Трыццаць дарослых і трынаццаць дзіцячых каманд з розных гарадоў Беларусі прынялі ўдзел у фэсце.
Кубак дарослых забралі «Скідзельскія буракі», дзіцячы — каманда маладога трэнера Аляксандра Шведа з Горадні «Правые». Ваўкавыская каманда «Крэмень» у агульным заліку заняла другое месца, заняўшы прызавыя месцы ў трох з чатырох заліковых гульняў.
Фото Наталья Демидова
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия