17 лістапада “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” (БелТІЗ), г. Гродна з дапамогай Галіны Чарапок арганізавала абласны інтэлектуальны турнір “Белая трость”.
Як і ў мінулым годзе, турнір эрудытаў “6 на 6”, “Медыя-азбуку” і Яго Вялікасць “Што? Дзе? Калі?” удзельнікі павінны былі гуляць з павязкамі на вачах (толькі 2 былі відушчымі). Разам з лепшымі 7-ю гродзенскімі дарослымі і двума школьнымі камандамі актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі “Крэмень”, “Ананім” (трэнер Бубноў А.В.), “Кто слопал бабушку” (Чарапок Г.І.) і “Элементарна, Ватсан” (Бабіч М.В.).
Лепшымі вынікамі нашых землякоў сталі 2-я пазіцыі каманд “Крэмень” і “Элементарна Ватсан” у “Што? Дзе? Калі?”. Аднак хацелася б адзначыць прыстойнасць і годнасць гадаванцаў Галіны Іванаўны, частка якіх у чарговы раз належным чынам стварыла “Медыя-азбуку”.
Нягледзячы на халоднае памяшканне, на турніры была вельмі цёплая атмасфера з вельмі ўпартай барацьбой за перамогу. І гаспадары знайшлі для кожнага салодкі прыз. Усё прысутныя спадзяваліся, што турнір стане штогадовым. Спадзяемся, у інтэлектуальнай эліты Гродзеншчыны з’явілася новае месца для чарговых рысталішч.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия