Быўшы тыдзень назад на парафіяльным фэсце ў Шылавічах, мы прайшліся ў бліжэйшую краму за марозівам. Вяртаючыся, побач са стаянкай уткнуліся ў выдатную дошку інфармацыі.
Улічваючы, што галоўны крытэр — гэта чытальнасць, падалося, што патрэсканы ад сонца і марозу пластык ніяк не спрыяе паляпшэнню зроку жыхароў вёскі і ўспрыманню інфармацыі .
Для прыкладу прывядзём здымкі некалькіх такіх дошак у вёсках і гмінах суседняй Польшчы. Як бачна, можна замовіць дошку з шыкам, а можна і прасценькую. Самае галоўнае — каб было што месцаваць, ды яшчэ і аператыўна.
Дарэчы, у тамтэйшай Сямёнаўцы, што ў некалькіх км ад мяжы са Свіслаччынай, можна прачытаць на такой дошцы некралог і даведацца час адпявання ў царкве ці касцёле нябожчыка, каб праводзіць у апошні шлях спачылага аднавяскоўца.
А падчас тамашніх выбараў дык увогуле такой адной дошкі мала.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия