Гарадзенская вобласць выйшла ў лідары сярод іншых рэгіёнаў Беларусі па колькасці доўгажыхароў. На пачатак ліпеня тут жыло 108 чалавек ва ўзросце 100 і больш гадоў.
Пра гэта паведамляе РИА «Новости». Адзначаецца таксама, што шэраг доўгажыхароў дасягнула ўзросту ў 115 гадоў або набліжаецца да гэтага.
На пачатак ліпеня 100-гадовую мяжу пераадолелі 548 беларусаў. Большасць доўгажыхароў — жанчыны (482).
100-гадовая Ніна Халява з Горадні і 114-гадовая жыхарка Ваўкавыска Яніна Малько — з ліку тых, хто складае вышэй згаданую статыстыку.
«Я нарадзілася яшчэ ў тую першую вайну, у 1915 годзе ў вёсцы побач з Зэльвай, — распавядае Ніна Халява. — У сям’і было сямёра дзяцей. Пецярых бацькі пахавалі, засталася толькі я з сястрой. Я — самая старэйшая. Лёс нам быў выжыць і род працягнуць».
«Жыць буду столькі, колькі Бог прызначыў, чаго тут наракаць», — заключае пажылая жанчына.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия