Цяпер нават дзеля аднадзённай паездкі ў суседнія Польшчу, Літву ці іншыя краіны Заходняй Еўропы неабходна атрымаць дазвол у начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма Гарадзенскага гарвыканкама.
Па словах праваабаронцы Гарры Паганяйла падобная практыка сведчыць пра тое, што ўлады ствараюць у гэтым штучныя перашкоды:
Чыноўнікі наогул не шануюць нашу Канстытуцыю і міжнародныя дамовы ў галіне правоў чалавека. Фактаў грубага парушэння правоў чалавека ў нас шмат, з імі сутыкаюцца нашыя грамадзяне.
Гарадзенскія ўлады на працягу некалькіх гадоў негатыўна ставяцца да шматлікіх экскурсій школьнікаў у суседнюю Польшчу і Літву. У свой час шматлікія паездкі школьнікаў за мяжу сталі магчымыя дзякуючы станоўчаму стаўленню консульскіх службаў Польшчы і Літвы, якія выдаюць шматразовыя доўгатэрміновыя візы вучням сярэднеадукацыйных установаў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия