У адмове гаворыцца, што скаргу на пастанову Гаспадарчага суду можна падаць не пазней як праз год пасля ўступлення пастановы суду ў законную сілу. Маўляў, у законны тэрмін заявы пра абскарджванне судовай пастановы ў Генэральную пракуратуру не паступала. Мікалай Аўтуховіч кажа, што Генэральная пракуратура адказвае не па сутнасці справы.
Справа Аўтуховіча як індывідуальнага прадпрымальніка і Юрыя Лявонава як кіраўніка фірмы «Ніка-транс» разглядалася ў 2003 годзе Вышэйшым гаспадарчым судом, а ў 2006 годзе, ужо як крымінальная, Кастрычніцкім судом Горадні, паведамляе Радыё Свабода.
Мікалай Аўтуховіч быў зняволены за ўхіленне ад выплаты падаткаў і за прадпрымальніцкую дзейнасць без рэгістрацыі і ліцэнзіі. Асуджаны 7 ліпеня 2006 году на 3,5 года зняволеньня з канфіскацыяй маёмасці.
Юры Лявонаў быў асуджаны разам з Аўтуховічам нібыта за ўхіленне ад падаткаў. Канфіскацыя маёмасці Лявонава адбылася паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суду.
Менавіта адрозненьне ў трактоўках па адной і той самай справе рознымі судамі, паводле Аўтуховіча, і стала прычынай напісання ліста Генэральнаму пракурору.
У лісце да пракурора Аўтуховіч і Лявонаў спасылаліся на ўказ Прэзыдэнта ад 29.11.2013 № 6 «Аб удасканаленні судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь». Яны цытуюць словы Лукашэнкі пра неабходнасць рэфармаваньня судовай сыстэмы:
«Вядомыя выпадкі, калі на адну і тую ж прававую сытуацыю, якая разглядалася ў агульным і гаспадарчым судах, выносілася рознае рашэнне, што недапушчальна. Таму сёння нам спешна трэба прыняць аптымальнае рашэнне па актуальных і важных для дзяржавы і грамадзтва пытаннях удасканалення дзейнасці судоў», — сказаў Прэзыдэнт.
Аднак у адмове, падпісанай начальнікам аддзелу нагляду за выкананнем заканадаўства ў сфэры эканомікі А. Карпіенем, гаворыцца, што «…рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суду ад 11.03.2004 па справе Ваўкавыскага транспартнага ЧУП „Ніка-Транс“ Аўтуховіч А.Н. (жонцы Мікалая Аўтуховіча. — РС) адмоўлена ў пазове да Міністэрства па падатках і зборах РБ аб прызнанні несапраўдным рашэння аб прымяненні эканамічных санкцыяў ад 27.11.2003 году № 7-5-5/14. Рашэнне ўступіла ў сілу з моманту яго абвяшчэння. Права і парадак яго абскарджання судом патлумачаныя. Сведчанняў аб абскарджванні судовай пастановы ў звароце не прадстаўлена».
Далей у адказе тлумачыцца, што паводле заканадаўства пастановы судоў, якія разглядаюць эканамічныя справы, могуць быць перагледжаныя ў парадку нагляду паводле пратэсту генэральнага пракурора і ягоных намеснікаў пры паступленні скаргі ў парадку нагляду. Але падобных скаргаў на працягу году ў Генэральную пракуратуру не паступала.
Мікалай Аўтуховіч, камэнтуючы Свабодзе ліст з Генэральнай пракуратуры, сказаў, што атрымаў адказ не па сутнасці.
— Як яны хітра ўсё абставілі. Я ж паслаў ім два рашэнні: гаспадарчага і агульнага судоў, і паказаў, што яны супярэчаць адно аднаму. Прасіў, каб зрабілі іх аналіз і адмянілі адно з іх. Калі я даслаў ім пакет дакумэнтаў, яны вяртаюць мне дакумэнты з прысудам агульнага суду і кажуць, што я павінен сплаціць пошліну.
Я гэта зрабіў і даслаў ім ізноў гэтыя дакумэнты. А цяпер яны даюць мне адказ на рашэнне Гаспадарчага суду. Але я не пісаў скаргу на рашэнне гаспадарчага суду. Я прасіў правесці праверку законнасці прысудаў абодвух судоў, бо яны супярэчаць адзін аднаму па адной і той самай справе.
А ў Генэральнай пракуратуры зрабілі выгляд, што мяне ня чуюць. І цяпер я думаю, што дашлюць мне адказ па крымінальным прысудзе. Яны папросту ігнаруюць пастаўленыя мною пытанні, каб не адказваць на іх па сутнасці.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия