Моладзь БНФ распачала кампанію за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш.
Кампанія пачалася 5 ліпеня і на раніцу 11-га было сабрана ўжо каля 200 подпісаў за поўную рэабілітацыю беларускай паэткі.
Як паведамляецца на старонцы кампаніі Укантакце, свой подпіс на гэты момант можна паставіць на пікетах у Менску, на офісе Партыі БНФ, у Гомлі, Берасці, Воршы і Магілёве. Усе навіны кампаніі будуць публікавацца пад хэштэгам #Геніюш2016.
Акрамя збору подпісаў за рэабілітацыю актывісты Моладзі БНФ збіраюцца праводзіць і іншыя мерапрыемствы.
«Мы будзем займацца папулярызацыяй творчасці Ларысы Геніюш, будзем звяртацца да Міністэрства адукацыі з тым, каб творчасць Ларысы Геніюш была ўключана ў школьную праграму. Будзем праводзіць урачыстыя мерапрыемствы — вечарыны памяці, літаратурныя чытаньні і г.д.», — распавядае актывістка Моладзі БНФ Кацярына Шуст.
Моладзь БНФ таксама будзе дамагацца стварэння помніка Ларысе Геніюш і перайменавання адной з вуліц у яе гонар.
Ларыса Геніюш (1910-1983) — беларуская паэтка, пісьменніца, дзяячка нацыянальнага руху. Была арыштаваная 5 сакавіка 1948 г. органамі МДБ у Чэхаславаччыне, з кастрычніка 1948 г. знаходзілася ў турме ў Менску. 7 лютага 1949 г. Ларысу Геніюш асуджаюць на 25 гадоў зняволення паводле артыкулаў 66 і 76 Крымінальнага кодэксу БССР «контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасць» i «дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай дзейнасці».
У 1956 годзе тэрмін пакарання змяншаюць да 8 гадоў, і яе вызваляюць. Пасля вызваленьня доўгі час творчасць паэткі была пад забаронай. Толькі ў 1967 годзе быў выдадзены першы ў Беларусі зборнік твораў Ларысы Геніюш.
Паводле Радыё Свабода
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия