Напрыканцы мая адбыліся здымкі сезона № 4 інтэлектуальна-спартыўнай тэлеперадачы “Плэй-офф”.
Упершыню ў ім прыняла ўдзел каманда, складзеная з прадстаўнікоў краснасельскага інтэлектуальнага клуба, якую арганізавалі выпускнікі нашай школы Каральчукі Аляксандр і Арцём Яны ўжо мелі вопыт удзелу ў дадзеных спаборніцтвах, які вельмі спатрэбіўся “Крэмню” на турніры.
Асаблівасцю дадзенай гульні з’яўляецца неабходнасць вылучыць з 8 прапанаваных кіраўнікамі праекта пытанняў 4-5 найбольш складаных, альбо непрыемных для супернікаў. Не толькі ўласныя адказы, але і стратэгія (пра што запытацца ў першую чаргу і ў каго), рэакцыя (перад кожным раўндам можна перахапіць права атакі альбо абароны), вытрымка (не паказаць суперніку, што яны ўжо раскруцілі дакладную версію), моц (цяжка вытрымаць запар некалькі тэлездымак), камандны дух і, зразумела, асабістыя веды – усё гэта можа стаць прычынай перамогі альбо паражэння. Усё жадаючыя даведацца пра малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі, яе культуры, пазнаёміцца з біяграфіяй найбольш паспяховых ураджэнцаў нашай зямлі маглі пабачыць на тэлеканале МIНСК ТV у нядзелю а 15.45 у перадачы Плей-OFF шоу.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия