За восем год Гарадзеншчына рэалізавала з літоўскімі партнёрамі транспамежных праектаў на 10 млн еўра. Зараз партнёры рыхтуюць праекты пабудовы асфальтаванай і асветленай веладарожкі ў Друскенікі, а таксама аднаўлення руху цягнікоў, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.
Праекты рыхтуюцца на конкурс новай праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Латвія-Літва-Беларусь” на 2016-2020 гады. У межах аналагічнай праграмы ў папярэдніх гадах быў створаны, між іншым, веламаршрут з Гродна ў Друскенікі з указальнікамі і пунктамі адпачынку, але без адмысловага пакрыцця.
Калі ж удасца аднавіць чыгуначны шлях паміж двума гарадамі, то на рэйкі выедзе адмысловы турыстычны цягнік, магчыма, з’явяцца незвычайныя станцыі і прыпынкі ў асабліва маляўнічых месцах.
Праблема ў тым, што чыгуначныя рэйкі пракладзены толькі да мяжы ў Літвой – з таго боку літоўцы разабралі іх у пачатку 2000-х (на фота вышэй), калі чыгуначны рух паміж краінамі спыніўся. Цяпер трэба не толькі адняўляць 7 км рэек, але і будаваць новы вакзал, бо ў старым зараз адзін з аб’ектаў турыстычнай інфрастуктуры, а на месцы рэек – кэмпінг.
Сярод іншых праектаў, якія рыхтуюцца: развіццё паркавых зон сумесна з літоўскімі Бірштонасам, Алітусам і Друскенікамі, маркетынг і высокія тэхналогіі, прасоўвання турызму, павышэння кваліфікацыі гасцінічнага і рэстараннага персаналу.
У межах папярэдняй транспамежнай праграмы ў 2007-2015 гадах Гарадзеншчына разам з літоўскімі партнёрамі рэалізавала 15 праектаў на суму больш за 10 млн еўра. Збудавана амаль 100 км веладарожак, адрэстаўравана спартовая зала ў Шчучыне, адкрыты шэраг спартовых пляцовак, — піша Твой Стыль.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия