У народзе кажуць, што калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы. Грамніцы, якія святкавалі 2 лютага, прайшлі пад знакам «+», таму варта чакаць раней вясну.

Сіноптыкі пішуць, што цёплае і вільготнае надвор’е захаваецца да канца лютага. Сонца будзе свяціць не ўвесь час, на другой палове тыдня нас зноў чакаюць мокры снег, дождж і туман. Будзе яно так ці інакш трэба спадзявацца на тое, што хутка да нас прыйдзе вясна. Тым больш што ў паветры адчуваецца яе водар, гракі і вароны пачалі свае чарговыя паседжанні ў парку. Мы стаміліся ад зімы… Вясна — хутчэй да нас!

IMG_3790

IMG_3795

IMG_3801

IMG_3808

IMG_3810

IMG_3814

IMG_3816

IMG_3824

IMG_3826

IMG_3830

IMG_3833

IMG_3836

IMG_3840

Здымкі: Уладзіслаў Мігдалёнак