Перад Калядамі і Новым годам у гасціннай малой зале райвыканкама сыйшліся ваўкавыскія інтэлектуалы (Ура, нас зноў сюды пусцілі). Прыемна было шчыра павіншаваць адзін аднаго з надыходзячамі святамі, а таксама Навіцкага Жэню з днём нараджэння, атрымаць салодкія падарункі ад Галіны Іванаўны Чарапок і яе адданай зброяносцы Марыны Бабіч.
Ну, і як патрабуе традыцыя, пагулялі крыху. “Сваю гульню” і “Што? Дзе? Калі?” (апошняя складалася з адборачных пытанняў Кубку Беларусі) “Крэмень” здолеў мінімальна вырваць у “ПадШФ” і “Ньюс-В”. Прыемна, каб не праблемы з транспартам, то і на рэспубліканскім адборы з такімі вынікамі нашы прадстаўнікі выглядалі б таксама прыстойна.
Дарэчы, з-за праблем з тым жа транспартам, а можа і недахопам яшчэ чаго, нашы лепшыя каманды дзяцей не паехалі ў суботу на абласны інтэлектуальны турнір “Стальная крыса”… Ну, гэта ж Ваўкавыскі раён, дзецям транспарт тут даюць па вялікіх святах.
Дык з надыходзячымі святамі ўсіх шаноўных чытачоў сайта. Трэба верыць, нават калі веры зусім мала. Ваўкавыскія інтэлектуалы жадаюць вам і малых, і вялікіх перамог у будучым годзе. Галоўнае, каб яны былі…
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия