Наш лідэр, стваральнік і натхняльнік, шаноўная Галіна Іванаўна, прапанавала заснаваць новую традыцыю. Зараз кожнае паседжанне мы павінны падрабязней знаёміцца з якой-небудзь адметнай, таленавітай асобай, яскравай постаццю з найбольш смелых, эрудыраваных жыхароў Ваўкавышчыны.
Не будзем біць сябе ў грудзі, што менавіта самыя-з-самых разумных і эрудыраваных наведваюць менавіта наш народны клуб “Высокі Волак”. Аднак тое, што тут збіраюцца адважныя, ініцыятыўныя, сквапныя да новых ведаў – гэта бяспрэчна.
І ўжо выбраць першага, хто смела распавядзе пра былое, зацікавіць нас сваім жыццём, было вельмі нескладана. Наш Рыгор Рыгоравіч (а мо лепш усёж Григорий Григорьевич) з’яўляецца не толькі адметнай фігурай ваўкавыскіх інтэлектуалаў. Вы не бачылі, шаноўны чытач, як на яго з вытарашчанымі вачыма глядзелі студэнцкія каманды, калі мы аднойчы наведалі брэсцкую “Белавежскую зіму”. Успамінаецца і тэлебачанне, дзе наш герой глядзеўся вельмі паспяхова і арганічна.
Не хачу пераказваць усё, што падрыхтавала ў прэзентацыі наша Г.І. Чарапок пра не менш нашага Г.Г. Бурдакова. Гэта наша, асабістае, амаль сямейнае… Старыя фотаздымкі, няспешны аповед, які даваў нам убачыць пасляваенны Ваўкавыск, аптымістычныя, але не вельмі простыя часы застоя… Толькі пасля турніра (як звычайна, у ЧГК перамаглі “Ньюсы”, але самае класнае, што “Ріск” гуляў у 6-х), я дакладна ўсвядоміў, што значыла змена прычоскі былога аўтарытэтнага кіраўніка Г.Г. Бурдакова, што адбылася 10 год таму. Менавіта тады мне лёс паслаў сустрэцца з маім сябрам, Рыгоравічам, пазітыўным інтэлектуалам, шчырым, простым, класным, актыўным. Ну і далей яшчэ крыху графаманства ад мяне.
Пра Рыгаравіча вершык напісаць,І пра яго апавядаць? Ды ведаю я яго мала, адзін толькі жыцця яго міг, а можа прозвішча дапаможа, створым акрасціх?
Беларус – сівы, прыгожы, малады і вельмі гожы
У – упарты, мэтанакіраваны, справе адданы
Р – руплівы, працавіты, мазалямі не забыты
Д – здаецца мне, дзіцё ў душы
А – актыўны, пазітыўны, ініцыятыўны
К – карысны для вырашэння праблем, усё ведае, няма закрытых тэм
О – Скажыць вам жанчыны – ООО, Рыгоравіч – ідэал мужчыны
Ў, ці В –Уваход і Выйсце – заўсёды знойдзе гэты хітры …турысце
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия