5 красавіка інтэлектуалы Ваўкавышчыны заваявалі на фінале вобласці тры чацьвёртых і два другіх месцы!

5 красавіка адбылося фінальнае першынство вобласці па інтэлектуальных гульнях, дзе наш раён прадстаўлялі краснасельскі “Ананім” (трэнер Бубноў А.В.), “Побег із Атлантіды” (СШ № 2 г.п. Рось, трэнер Барысевіч Т.У.) і “Кто слопал бабушку” (ВЦТДіМ, трэнер Чарапок Г.І.). Вынікі “Сваёй гульні” (15 тэм з мінусамі) і “Што? Дзе? Калі?” (36 пытанняў), спачатку расчаравалі краснасельцаў (дзве чацьвертыя пазіцыі), а пасля падвядзення агульна-турнірнага выніку прынеслі абласное срэбра (толькі медалёў для пераможцаў агульнага заліку не хапіла). А вось гадаванцы Т.У. Барысевіч атрымалі дыяметральна супрацьлеглыя эмоцыі: спачатку ўзрадаваліся 2-му месцу ў “Сваёй гульні”, а пасля засумавалі ад агульнай чацьвёртай пазіцыі.

Вельмі прыемна, што сёння мы адзіныя ў вобласці, хто здольны не толькі супрацьстаяць дамінаванню лідскіх і гродзенскіх каманд, але і перамагаць іх…

Ну што, Гродна нас больш у гэтым сезоне не пакліча, аднак лепшую школьную каманду раёна запрасілі на міжнародны турнір у Гомель, 7-класнікаў чакае “Савёнак”, дарослых і дзяцей традыцыйны сямейны майскі турнір… Аднак на сёння можна прызнаць, што для нас гэты год стаў самым паспяховым у гісторыі! Дзякуй усім, хто нас падтрымлівае, арганізуе, чытае гэтыя старонкі!
Инт

Краснасельскі Ананім - другая каманда вобласці па інтэлектуальных гульнях