Граф Аляксандр Прушынскі публічна заявіў, што збіраецца ўзяць удзел у прэзідэнцкай гонцы. У газеце „Народная Воля” з’явіўся ягоны зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Прушынскі заявіў, што мае намер прыняць удзел у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах.

Па словах графа, выбарчую кампанію ён выкарыстае для прасоўвання сваіх ідэяў. Прушынскі заяўляе, што прыкладам для эканамічнага развіцця Беларусі павінен стаць Сінгапур. У гэтай краіне дабрабыт насельніцтва вырас у чатыры разы, а беспрацоўе складае чатыры працэнты.

prushinsky_nv

Граф Аляксандр Ксаверавіч Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе пад Ваўкавыскам. Потым яго сям’я эмігравала. Прушынскі вярнуўся ў Беларусь у дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. Некалькі гадоў таму ён атрымаў беларускае грамадзянства.

Нагадаем, што на парламенцкіх выбарах 2012 года Прушынскаму было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па прычыне ўстаноўленых парушэнняў пры зборы подпісаў у падтрымку свайго вылучэння.

Фота Радыё Рацыя