Сетка Еўрапейскіх клубаў Руху “За Свабоду” запрашае ўзяць у конкурсе «Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскі саюзе», прысвечаным дасягненням 10-гадовага сяброўства ў Еўрасаюзе найблізкіх суседзяў Беларусі — Польшчы і Літвы.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап — інтэрнэт-віктарына (па 21 лістапада), дзесяць пераможцаў якой выходзяць у другі тур — афлайнавы фінал.

Фіналісты атрымаюць падарункі ад Польскага Інстытуту ў Мінску і рэкамендацыі ад Руху “За Свабоду” на ўдзел у навучальных праграмах у Польшчы і Літве. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыск для захоўвання інфармацыі, букрыдар і планшэт.

Інфармацыя пра правілы, прызы конкурсу і склад журы – тут.