Ваўкавыску (а менавіта гімназіі № 1) у чарговы раз было даверана права запрасіць інтэлектуалаў для ўдзелу ў сінхронным кубку Рэспублікі Беларусь сярод інтэлектуальных каманд. Е.Г. Валынец з дапамогай М.В. Бабіч арганізавалі мерапрыемства належным чынам і заўваг ад прадстаўніка БЛІК Кузьміча В. не было. 18 каманд школьнікаў з Ваўкавыску, Росі і Краснасельска, Зельвы, Свіслачы і Бераставіцы і Слоніму спаборнічалі не толькі паміж сабой, але і ўсімі інтэлектуаламі Беларусі.

Сярод ювеналаў (не старэйшых за 9 клас) у напружанай барацьбе перамаглі “Элементарна Ватсан” (Ваўкавыскі ЦТДіМ) (трэнер Бабіч М.В.) з 12 баламі. Сярод усіх каманд лепшымі сталі знатакі з Краснасельскага (РЦТДіМ) “Ананім” (капітан Каральчук А.), якія з 23 правільнымі адказамі не толькі адарваліся ад канкурэнтаў на 4 балы, але і мелі шанс упершыню ў сваёй гісторыі трапіць на фінальны турнір (за папярэднія 11 год яны па разу там былі сярод вучняў 7-х і 9-х класаў).

У індывідуальнай “Сваёй гульні” 520 балаў набрала Бубнова Вера, якую на гэты раз не здолеў перамагчы Каральчук Арцём (абодва – прадстаўнікі “Ананіму”).

На жаль, эйфарыя прайшла, вынік каманды аказаўся дзесці 10-м у вобласці, да фіналу не хапіла 2-3 балы. Але тыя эмоцыі застануцца з намі назаўсёды. І ўсіх са святам Водахрышча!

 656