У чарговы раз Ваўкавыску (а менавіта гімназіі № 1) было даверана права запрасіць інтэлектуалаў для ўдзелу ў сінхронным кубку Рэспублікі Беларусь сярод інтэлектуальных каманд. Е.Г. Валынец з дапамогай М.В. Бабіч арганізавалі мерапрыемства належным чынам і заўваг ад прадстаўніка БЛІК Кузьміча В. не было. 18 каманд школьнікаў з Ваўкавыску, Росі і Краснасельска, Зэльвы, Свіслачы, Бераставіцы і Слоніму спаборнічалі не толькі паміж сабой, але і ўсімі інтэлектуаламі Беларусі.
Сярод ювеналаў (не старэйшых за 9 клас) у напружанай барацьбе перамаглі “Элементарна Ватсан” (Ваўкавыскі ЦТДзіМ) (трэнер Бабіч М.В.) з 12 баламі (11-я сярод аднагодкаў вобласці). Сярод усіх каманд лепшымі сталі знатакі з Краснасельскага (РЦТДзіМ) “Ананім” (капітан Каральчук А.), якія з 23 правільнымі адказамі не толькі адарваліся ад канкурэнтаў на 4 балы, але і мелі шанс упершыню ў сваёй гісторыі трапіць на фінальны турнір (за папярэднія 11 год яны па разу там былі сярод вучняў 7-х і 9-х класаў).
У індывідуальнай “Сваёй гульні” 520 балаў набрала Бубнова Вера, якую на гэты раз не здолеў перамагчы Каральчук Арцём (450 ачкоў, абодва – прадстаўнікі “Ананіму”). Гэта быў сапраўды дзень Краснасельскага, такога ашаламляльнага і пераканаўчага поспеху ў нас ніколі не было.
На жаль, эйфарыя прайшла, вынік каманды аказаўся 6-м у вобласці, да фіналу не хапіла 3 балы. Але тыя эмоцыі застануцца з намі назаўсёды. І ўсіх са святам Водахрышча!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия