25 красавіка 6 каманд ваўкавыскіх інтэлектуалаў на дзвюх аўтобусах (дзякуй Вялікі кіраўнікам цэнтраў творчасці Валынец Е.Г., Канавалавай С.Я. і аддзелу адукацыі) накіраваліся для ўдзелу ў чэмпіянаце вобласці.
Адзначым, што амаль усе яны трапілі ў лік 10 лепшых па выніках дзвюх гульняў (“Элементарна Ватсан” трэнера Бабіч М.В.- чацвёртыя), і ў чарговы раз даказалі, што менавіта прадстаўнікі нашага рэгіёну сёння могуць годна супрацьстаяць камандам Ліды і Гародні.”220 В” (трэнер Барысевіч Т.У.) мелі неблагі шанс у “Сваёй гульні” і разам з тымі ж “Элементарна Ватсан” крыху не дацягнулі да прызоў (чацьвёртае і пятае месца).
У “Што? Дзе? Калі?” “Ананім” адваяваў трэцяе месца і ўпершыню ў сваёй гісторыі разам з дыпломам атрымаў і медалі (у агульным заліку – пятая пазіцыя). Гэта было вельмі важна для нас, таму што Мальцава Ксенія, Данцэвіч Ілона, Зінкевіч Дзмітрый і Дудзінскі Максім плануюць летам паступаць у прэстыжныя навуковыя ўстановы. І Бубновай Веры з Пішчык Валерыяй цяжка будзе захаваць пераможныя традыцыі лепшай каманды ў гісторыі Краснасельскага інтэлектуальнага клуба “Дэбют”.
У маі застаўся вялікі і важны турнір “Крепка семья, крепка держава” і першынство рэспублікі сярод малодшых ювеналаў “Савёнак”. Хацелася б вельмі, каб новая змена і далей працягвала цудоўныя традыцыі ваўкавыскіх інтэлектуалаў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия