У дзень Канстытуцыі гарадзенскія ювеналы (знатакі не старэйшыя за дзевяты клас) у колькасці 34 камандаў вызначалі тры лепшыя калектывы, якія па выніках “Сваёй гульні” і “ШДК” прадставяць вобласць на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах у Мазыры.
Прадстаўнікі Краснасельскага РЦТДзіМ Вера Бубнова, Ілона Данцэвіч, Ефім Кажамякін, Ксенія Мальцава, Дар’я Патула і Валерыя Пішчык вырвалі сярод звышмоцных канкурэнтаў другую пазіцыю у галоўнай інтэлектуальнай гульні пост-савецкай прасторы. Восьмая пазіцыя ў “Сваяку” спыніла нас на агульным 4-м месцы, і мы знаходзімся на лісту чакання (ёсць верагоднасць на удзел у рэспубліканскім фінале). Немагчыма не адзначыць вельмі паспяховы дэбют каманды СШ № 5 “4+2” (трэнер Бяляева Е.В.), якія ўзняліся на адзінаццатую пазіцыю у “ЧГК”. Хочацца пажадаць нашым сябрам з “Элементарна Ватсан” хутчэй знайсці сваю гульню. Дарэчы, трэнер апошняй каманды Бабіч М.В. 22 сакавіка плануе арганізаваць гарадскі турнір па “Брэйн-рынгу”. Спадзяемся, яна знойдзе падтрымку і на Ваўкавышчыне з’явіцца яшчэ адна цікавая традыцыя – вызначаць не толькі самых разумных, але і хуткіх. Усе на кнопку!!!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия