Герой фільму — чалавек, які сярод беларускіх «палітычных» адседзеў больш за ўсіх. Ваўкавыскі бізнэсовец Мікалай Аўтуховіч з 2005 году правёў за кратамі 7 гадоў і 5 месяцаў.
Першы раз пасьпяховага прадпрымальніка і ўдзельніка парлямэнцкіх выбараў асудзілі з канфіскацыяй маёмасьці нібыта за парушэньне эканамічных артыкулаў, другі раз — больш сур’ёзна, за так званыя «незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Абодва разы праваабаронцы прызнавалі працэсы над Аўтуховічам палітычна матываванымі.
Цяпер Аўтуховіч мае прафіляктычны міліцэйскі нагляд і спрабуе вярнуцца ў бізнэс.
Радыё Свабода
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия