Традыцыйны інтэлектуальны турнір на Кубак Фонда Міра традыцыйна сабраў лепшых дзяцей і дарослых з нашага раёну. Таксама прыемна ў чарговы раз было вітаць гродзенскіх эрудытаў БелТІЗу.

Адметнай рысай мерапрыемства стала тое, што ўпершыню за доўгі час да нас завітала сямейная каманда, дзе вопыт інтэлектуальных рысталішч меў толькі сын-школьнік. Можна будзе пляскаць ў далоні гэтым смелым людзям, асабліва калі яны паспрабуюць паўтарыць свой вопыт, таму што пытанні, зноў традыцыйна, раз прыйшоў нехта новы, былы вельмі цяжкімі (асабліва ў ЧГК).

Таксама не кожны раз адбываецца такая  ўпартая бойка за прыз паміж “Ньюс-В” (які перамог толькі па дадатковым паказчыкам), “Салагамі”, “Крамнём” і “ПадШФ”. Фраза нашай Галіны Іванаўны аб тым, што дзеці могуць перамагчы на турніры, не стала прароцкай… Аднак, наш павадыр у свет інтэлекту не збіралася зневажаць узровень дарослых. Справа ў тым, што ўпершыню і веснавы абласны чэмпіянат, і восеньскі кубак “Кронан” заваявалі “Элементарна, Ватсан” (трэнер Бабіч М.В.). Ды і “Кубак Волака і Высека” ім не даўся толькі з-за прыезду звышмоцнай каманды з Мазыра. Дададзім, што Мікіта Валько і Аляксей Жыткевіч склалі з некаторай рэдактарскай дапамогай цікавую, рознаўзроўневую “Медыя-азбуку” (якую мая дарослая каманда ўдрызг прайграла, бо былі без Марыны Бабіч).

Усё ж астатняе адбывалася традыцыйна, сямейна, фінальна-эпічна. Для дзяцей гэта апошні турнір, і таму не дзіўна, што выпускнікі-інтэлектуалы Ваўкавыскага ЦТДзіМ былі запрошаны для цёплых словаў на сцэну, менавіта толькі ім з дзяцей былі ўручаны прызы і граматы. І сапраўды, дзеці-ваўкавычане гэта заслужылі.  Дарослыя ж атрымалі граматы ва ўсіх гульнях і за ўсе прызавыя месцы – такая традыцыя, не першы год…

Праглянуў фоткі, захацелася скончыць нечым прыемным… І класна, што сабраліся гадаванцы Г.І. Чарапок, дзяўчынкі-студэнткі з былой “Хамсы”. Прыемна бачыць нашых дзяцей, прыгожых, паспяховых, эрудыраваных… Супер, што пакаленне за пакаленнем нашы трэнеры выпускаюць у далейшае жыццё цудоўных людзей.

інтэлектуалы БелТІЗ г. Гродна

Новы удзельник

Пераможцы каманда Ньюс В

Каманда Крэмень

DSCF1044

DSCF1043