За дзевяць месяцаў бягучага года цалкам разлічыліся з бюджэтнымі плацяжамі толькі тры раёны Гарадзенскай вобласці – Воранаўскі, Ашмянскі і Шчучынскі. Астатнія трынаццаць маюць пазыкі ў сувязі з неплацежаздольнасцю прадпрыемстваў і арганізацый.
Як зазначае старшыня Гарадзенскай абласной падатковай інспекцыі Лідзія Сямашка, такая сітуацыя наўпрост звязаная з крызіснымі з’явамі ў эканоміцы рэгіёна: – У вобласці няпростая эканамічная сітуацыя, дэвальвацыя расейскага рубля, а таксама рост курса даляра. Яны безумоўна паўплывалі на фінансава-эканамічных паказчыках, нават калі глядзець на сённяшнія лічбы.
Бюджэт Гарадзенскай вобласці папаўняюць больш за 16000 арганізацый і 340000 фізычных асобаў. За дзевяць месяцаў падаткавікі Панямоння паклалі ў дзяржаўны бюджэт амаль 12 трыльёнаў рублёў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия