14 лютага ў Горадні плануецца індывідуальны чэмпіянат па “Сваёй гульні” сярод школьнікаў. З мэтай выбраць лепшых з лепшых кіраўнікі інтэлектуальных камандаў Марына Бабіч і Аляксандр Бубноў правялі таварысцкі турнір паміж сваімі гадаванцамі.
Нягледзячы на інфекцыі, рэпетыцыйны тэст, складаныя пытанні, дзве кнопкі дазволілі выбраць лепшых з лепшых. Аднак, вынікі прымусілі яшчэ больш пачасаць патыліцы і з Краснасельскага (чые гадаванцы пераважна не здолелі ў першую чаргу апанаваць саміх сябе) і Ваўкавыска (як выбраць з трох лепшы пару для фіналу). Дзякуй кіраўніцтву гімназіі № 2 за памяшканне і рэсурсы, дзецям за адданую гульню і шчырае сяброўства (прыемна). Відавочна, што набыты вопыт спатрэбіцца вучням у будучым!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия