25 студзеня па ўсёй Беларусі ў інтэлектуальных цэнтрах адбіралі лепшых каманд школьнікаў на фінал чэмпіянату Беларусі.

Сярод каманд Зельвенскага, Бераставіцкага, Слонімскага і Ваўкавыскага раёну лепшы вынік паказала каманда «Элементарна Ватсан» (трэнер Бабіч Марына Віктараўна). Існуе магчымасць, што пасля апеляцый яны здолеюць адабрацца ў лік лепшых. Прыемна, што СШ № 7 у чарговы раз прадставіла ўсе патрэбныя ўмовы для правядзення гэтага ганаровага і адказнага мерапрыемства (неабходна была якасная апаратура, таму што ўпершыню тэкст пытанняў гучаў з файла). Заўважыў за сабой, калі мяне спыталіся, дзе будуць спаборніцтвы, адказаў: «Як звычайна, у 7-й школе».

А зараз бонус для тых, хто чытае інтэлектуальныя старонкі сайта. 31 студзеня Бабіч Марына Віктараўна і Бубноў Аляксандр Валянцінавіч вырашылі правясці індывідуальны турнір па «Сваёй гульні».

14 лютага ў Гародні адбудецца абласны чэмпіянат у гэтай дысцыпліне і хацелася б адправіць на яго сярод нашых гадаванцаў сапраўды больш эрудзіраваных, хуткіх і стрэсаўстойлівых. Пакуль што папярэдне згадзіліся ўдзельнічаць з Краснасельскага Пішчык Мікіта (студэнт), Бубнова Вера, Зінкевіч Дзмітрый, Данцэвіч Ілона, Бурачэўскі Яўген, Бубноў Кірыл, якія кідаюць выклік пераможцу Ліды Валько Мікіце, а таксама Швабе Дзмітрыю і ўсім жадаючым (гадаванцы іншых трэнераў могуць прыняць удзел толькі пасля дазволу сваіх кіраўнікоў). Спадзяемся, што рубілава будзе не горшым, чым на мінулым тыдні. За дадатковай інфармацыяй звяртацца да аргнізатараў.

 

Валько Мікіта - пераможца Стальной крысы. Ну і астатні закамплексаваны Элементарна Ватсан

сценка новый год 9б 2014 006