Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні хабару, паведамілі ў Гродзенскай абласной пракуратуры.
Двух чыноўнікаў затрымалі проста на вуліцы. Паведамляецца, што затрыманым аказаўся намеснік старшыні Лідскага райвыканкама, які курыруе пытанні ідэалогіі, маладзёжнай палітыкі, друку і СМІ, культуры, спорту і турызму і іншыя. Разам з ім затрыманы таксама старшыня Траццякоўскага сельсавета.
Службовых асоб падазраюць у атрыманні хабару за садзейнічанне ў атрыманні бясплатных віз іншым асобам.
Устаноўлена, што яны ўключалі ў спісы на атрыманне бясплатных віз для спартыўных каманд і народных калектываў людзей, якія не маюць да спорту і музыкі ніякага дачынення.
Паведамляецца, што ў межах крымінальнай справы фігуруюць некалькі дзясяткаў псеўдаспартсменаў і псеўдамузыкантаў, усе яны атрымалі бясплатныя візы для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах і музычных фестывалях.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия