Уладальнік групы кампаніяў «Біяком» і былы сенатар Андрэй Паўлоўскі вызвалены ад крымінальнай адказнасці.
У кастрычніку мінулага года Андрэя Паўлоўскага пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці, паведаміў кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык. У 2015-м супраць Паўлоўскага і яшчэ шасці прадстаўнікоў кіраўніцтва «Біяком» распачалі чатыры крымінальныя справы. Артыкул – «ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» (называлася сума Br 144 млрд).
Паўлоўскаму пагражала да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ён сядзеў у следчым ізалятары КДБ, а з канца лістапада 2015-га былога сенатара перавялі пад хатні арышт.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия