6 траўня 1944 года ў Ваўкавыску нарадзіўся лекар, скакун у ваду, 12-ціразовы чэмпіён Польшчы па скачках з трампліна (1959, 1962, 1963, 1965, 1966, 1967) і вышкі (1959, 1963, 1965, 1966, 1967, 1970), удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыме (1960) і Мексіцы (1968) Ежы КАВАЛЕЎСКІ.
Прынамсі адзін беларус абараняў гонар польскага сцяга. Гэта 16-гадовы скакун у ваду Ежы Кавалеўскі. Пасля вайны яго сям’я, ратуючыся ад савецкага раю, пакінула родны Ваўкавыск і перабралася ў Польшчу.
Скончыў медыцынскі ўніверсітэт у Варшаве.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў скачках з вышкі (1966, Утрэхт). Бронзавы прызёр Універсіяды ў скачках з вышкі (1965, Будапешт). Майстар спорту.
З 1970 г. у Канадзе, дзе адкрыў сваю клініку ў Таронта. Жонка Аніта-выпускніца Варшаўскай Акадэміі фізічнага выхавання. Мае сына Даніэля і дачка Агату.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия